Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" прынялі ўдзел у рабоце Летняй школы па інтэлектуальнай уласнасці, якая адбылася у Мінску з 1 па 12 чэрвеня і была арганізавана Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
На працягу двух тыдняў удзельнікі знаёміліся з найбольш актуальнымі праблемамі прававой аховы і камерцыйнага карыстання інтэлектуальнай уласнасцю, у ліку якіх: асноўныя тэндэнцыі развіцця прававой аховы інтэлектуальнай уласнасці на нацыянальным і міжнародным узроўні; уплыў тэхналогій штучнага штучнага інтэлекту на традыцыйныя інстытуты права інтэлектуальнай уласнасці; сувязь інтэлектуальнай уласнасці з аховай здароўя насельніцтва і змяненнем клімату; механізмы камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці; пытанні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці.
У ліку лектараў Летняй школы выступіў дацэнт кафедры міжнароднага права Лосеў С.С., які прадставіў даклады, прысвечаныя сучасным тэндэнцыям развіцця інстытутаў аўтарскага права і прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноў-хаў).
У рамках навучання слухачы наведалі майстар-класы па складанні заявак на рэгістрацыю розных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, прынялі ўдзел у навучальных экскурсіях у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", Індустрыяльны парк "Вялікі камень", інавацыйнае прадпрыемства "ІнКата".
Вынікам навучання стала падрыхтоўка і паспяховая абарона даследчага праекта "Аўтарскае права ў лічбавую эпоху" (кіраўнік праекта – Лосеў С.С.).
![]() |
![]() |

