Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

 Калі ў вас англійская мова з'яўляецца другой замежнай, і вы хацелі б не толькі падтрымліваць яе ў працоўным стане, але і паспяхова развіваць, на ФМА створаны для гэтага ўсе ўмовы. СНК "Перакладчык у сферы міжнароднай дзейнасці" (The FIR Interpreter's Club) - навук.кіраўнікі Макарэвіч І. І., Макарэвіч А. І., Макарэвіч Т. І. – прапануе новыя формы моўнай работы і супрацоўніцтва паміж рознымі курсамі і спецыяльнасцямі.

Упершыню за гісторыю правядзення ўніверсітэцкай прадметнай алімпіяды па англійскай мове для будучых мытнікаў у гэтым інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі спецыяльнасці 6-05-0311-03 "Сусветная эканоміка".

Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» Кляшчанок Канстанцін, Пасмурцаў Дзяніс, Панедзька Дар'я і Санкіна Марыя, у якіх англійская мова з'яўляецца другой замежнай, прынялі ўдзел у «мытнай» алімпіядзе ў новым фармаце валанцёрскай каманды.

Гэтая інфармацыйная нагода створана ў працяг навіны ад 4-5 мая 2026 г., калі па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (заг. кафедры канд. філал. навук. Дубінка С. А.) і кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі (заг. кафедры прафесар, доктар гістарычных навук В.А. Астрога) адбылася XI Універсітэцкая прадметная алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў ІІІ курсаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь для спецыяльнасці: 6-05-1036-01 "Мытная справа". 

Першакурснікі валанцёрскай каманды праявілі ініцыятыву, прадэманстравалі ўстойлівыя веды англійскай мовы, задзейнічалі крэатыўнае мысленне і раскрылі свой творчы патэнцыял. Перад імі была пастаўлена задача праявіць свае творчыя здольнасці і зняць арыгінальны відэаролік, які разглядае ўзаемасувязь спецыяльнасцей і паказвае практычную праяву мытнай справы з эканамічнага пункту гледжання. Студэнты не толькі звярнуліся да выкарыстання спецыялізаванай лексікі, але таксама звярнулі ўвагу на важнасць мытных органаў з сацыяльнага пункту гледжання. У прыватнасці, была раскрыта тэма рэгулявання фінансаў краіны праз падаткі.

Асобна варта адзначыць, што як сапраўдныя міжнароднікі студэнты-першакурснікі ўжылі некалькі замежных моў, актыўна выкарыстоўваючы мову універсітэцкай алімпіяды – англійскую. 

Сюжэт відэароліка выбудаваны ў гумарыстычным фармаце, дзе кадры паказваюць два светы: першы, у якім існуюць падатковыя плацяжы для перавозкі нямецкіх каўбасак, і другі, дзе іх няма. Афіцэр мытні выступае ў якасці высакароднага рыцара, які прыходзіць на дапамогу ў складанай сітуацыі, абараняючы мяжу і людзей.

Здымкі дадзенага відэароліка паслужылі выпрабаваннем для студэнтаў. Пошук лакацый прывёў удзельнікаў у родныя куткі Мінскага раёна, дзякуючы чаму на відэа мільгаюць месцы малой радзімы кожнага са студэнтаў. Самі здымкі паслужылі стымулам для творчага росту і самым эфектыўным спосабам каманднай працы, які згуртаваў удзельнікаў спецыяльнасці яшчэ мацней.

Першы і вельмі станоўчы досвед удзелу студэнтаў «Сусветнай эканомікі» у якасці каманды валанцёраў можа паслужыць прыкладам для далейшай арганізацыі падобных прадметных Алімпіяд, аднак ужо эканамічнай накіраванасці.

Дадзенае інтэлектуальнае выпрабаванне служыць выдатнай магчымасцю паказаць свае веды, развіць існуючыя навыкі і рэалізаваць унутраны патэнцыял. Па гэтай прычыне ўдзел у будучых Алімпіядах будзе карысны для кожнага! 

Кляшчанок К., Пасмурцаў Д., Панедзька Д., Санкіна М., студудэнты 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"