Select your language

  • Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі праводзіць конкурсную навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных "Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва: цывілізацыйныя перспектывы і нацыянальныя інтарэсы". Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя.

    Першы этап – унутраны конкурс – пройдзе на ФМА ( г.Мінск, вул. Ленінградская, 20) 19 верасня 2023 г. у 12:00.

    Другі этап адбудзецца ў Доме дружбы (вул. Захарава, 28) 26 верасня 2023 г. у 11:00.

    Конкурсныя намінацыі:

         Гістарычны кантэкст ідэі Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва (САЛЧ);
  •      САЛЧ – ядро глабальнай стратэгіі Кітая ў эпоху Сі Цзіньпіна;
  •      практычная рэалізацыя САЛЧ у палітыцы (дыялог і супрацоўніцтва), у эканоміцы, у бяспецы, у культуры (адукацыі, навуцы), у экалогіі;
  •      нацыянальны інтарэсы Беларусі ў САЛЧ .

Па выніках унутранага конкурсу будуць выбраны тры пераможцы, якія прадставяць БДУ на другім этапе.

Патрабаванні да прэзентацый конкурсных работ:

аргументаванае прадстаўленне разглядаемага пытання з абавязковымі высновамі/рэкамендацыямі (да 7 мін) і магчымай кароткай прэзентацыяй (да 5 слайдаў).

Патрабаванні да матэрыялаў канферэнцыі: аб'ём тэксту 4–6 старонак фармату А4 камп'ютарнага набору, уключаючы метададзеныя.

Работы, якія не пройдуць конкурс, могуць быць прадстаўлены ў рамках XXII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларусь у сучасным свеце" і ўвойдуць у зборнік канферэнцыі.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку, накіраваць яе разам з прэзентацыяй і артыкулам па эл. пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 15 верасня 2023 г.

Курыруе конкурс кафедра комплекснага вывучэння развіцця КНР факультэта міжнародных адносін.

ФОРМА ЗАЯЎКІ