![]() |
|
АБ ЗБОРНІКУ
Штогадовы зборнік навуковых артыкулаў " Актуальныя праблемы міжнародных адносін і глабальнага развіцця» выдаецца Цэнтрам міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2013 года. Мэтай выдання зборніка з'яўляецца распаўсюджванне вынікаў беларускіх і замежных даследаванняў у галіне гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі, палітычных праблем міжнародных адносін глабальнага, рэгіянальнага развіцця. Артыкулы публікуюцца на рускай, беларускай і англійскай мовах.
У рэдакцыйны савет зборніка ўваходзяць вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты ў галіне гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі, палітычных праблем міжнародных адносін.
Зборнік уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па спецыяльнасцях: 07.00.15-гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі; 23.00.04-палітычныя праблемы міжнародных адносін, глабальнага і рэгіянальнага развіцця. Змест нумароў зборніка прадстаўлены на сайце выдаўца, у электроннай бібліятэцы БДУ.
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ |
РЭДАКЦЫЙНАЯ ПАЛІТЫКА |
АРХІЎ ПУБЛІКАЦЫЙ ЦЕНТРА |
ПРЫЁМ АРТЫКУЛАЎ |
