Подождите, идет загрузка сайта ...

Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей
Навіны fas fa-edit
Навучальны працэс fas fa-briefcase
Навуковая дзейнасць fas fa-paste
Магістратура fas fa-graduation-cap
Прафарыентацыя fas fa-sitemap
Дадатковая інфармацыя fas fa-paperclip

Прафесійная моўная падрыхтоўка спецыялістаў-міжнароднікаў эканамічнага профілю на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў пачынае свой адлік з 2001 года. За гэты час створана навуковая і метадычная школа пад кіраўніцтвам вядучых выкладчыкаў і дацэнтаў кафедры. Выкладчыкі кафедры маюць значны вопыт выкладання англійскай мовы для спецыяльных мэтаў і вялікі навуковы патэнцыял, які знайшоў адлюстраванне ў навуковых публікацыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

Загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры Дубінка Святлана Аляксееўна (фонастылістыка, тэорыя і практыка перакладу, актуальныя пытанні методыкі выкладання замежных моў і сучасныя навучальныя тэхналогіі, міжкультурная камунікацыя і камунікатыўныя стратэгіі дзелавых зносін). 

Прафесарска выкладчыцкі састаў кафедры ўключае 38 штатных і 1 пазаштатнага супрацоўніка. На кафедры працуюць 7 кандыдатаў навук (4 філалагічных і 3 педагагічных навук), 26 старэйшых выкладчыкаў, 5 выкладчыкаў. 

Выкладчыкі кафедры прымалі ўдзел у працы навукова-метадычных семінараў і канферэнцый за мяжой: у Школе дыстанцыйнага навучання па праграме магістарскага модуля "Навучанне дзелавой англійскай мове" у Вялікабрытаніі (Манчэстэр), у навуковым семінары па пытаннях выкладання дзелавой англійскай мове ў Школе бізнесу універсітэта Аёва, ў школе дыстанцыйнага навучання па праграме магістарскага модуля "Навучанне ESP" у Чыкага, ЗША, у праграме "Community Connection" (Варшава), у працы семінара «Развіццё кар'еры і лідэрства" (Athlone Educational College, Ірландыя, у навукова-метадычных семінарах: KansasStateUniversity , Manhattan, KS, UniversityofMissouri-KansasCity, LaurenceUniversity, KS ЗША), у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках Асацыяцыі замежных спраў (Прага, Чэхія), навуковай праграмы Еўравыкліку і ЕВРОЕКО (EuroChallenge and EURECO) (Капенгаген, Данія), Федэрацыі нацыянальных асацыяцый выкладчыкаў замежных моў. Выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у рабоце метадычнага Савета Цэнтра вучэбнай кнігі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у працы журы і арганізацыі абласных алімпіяд школьнікаў і міжвузаўскіх алімпіяд студэнтаў эканамічнага профілю.

Кафедра ажыццяўляе актыўнае супрацоўніцтва (сумесныя семінары і канферэнцыі ў рэжыме on-line са студэнтамі і выкладчыкамі) з МДІМА-універсітэтам, Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Пагаднення аб узаемаразуменні з Кембрыджскім універсітэтам (Дэпартамент экзаменаў па англійскай мове Кембрыджскага універсітэта). 

Навуковыя дыскусійныя клубы кафедры аб'ядноўваюць студэнтаў, выкладчыкаў кафедры і вучоных Нацыянальнай акадэміі навук у падрыхтоўцы і правядзенні навуковых дыскусій, канферэнцый, семінараў.Многія вядучыя выкладчыкі кафедры былі адзначаны кіраўніцтвам універсітэта і іншых адукацыйных устаноў за высокія заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай адукацыі: Ганаровым званнем "Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта", Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 914
тэл.: +375 17 209 57 57 , e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага