Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць 21—22 красавіка 2016 года міжнародную навуковую канферэнцыю "Філасофскае веданне і выклікі цывілізацыйнага развіцця".
Канферэнцыя арганізуецца ў кантэксце мерапрыемстваў па святкаванні 85-годдзя Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адной з найстарэйшых акадэмічных устаноў у краіне, адзінага ў Беларусі навукова-даследчага цэнтра ў галіне філасофскіх навук.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна ў тэрмін да 31 сакавіка 2016 года даслаць заяўку і тэзісы дакладу ў форме электроннага ліста.