Select your language

2014_06_09_02З 9 па 13 чэрвеня 2014 года ў Мінску ў кінатэатры «Перамога» пройдзе фестываль кіно, прысвечаны 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны «1914 revisited».
У рамках фестывалю будуць паказаны дакументальныя і мастацкія фільмы з Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі, БССР і СССР, аб'яднаныя агульнай тэмай падзей 1914—1918 гадоў.
Праграма фестывалю вызначаецца не толькі геаграфіяй прадстаўленых краін, але і тым багаццем жанраў, якія арганізатарам удалося ўключыць у сціснутыя часовыя рамкі аднаго кінатыдня. Так увазе гледачоў будзе прапанавана дакументальнае і мастацкае кіно,
музычныя фільмы, ваенныя драмы і нават ваенная хроніка, якая з улікам прайшоўшых ста гадоў не можа не прыцягнуць увагу знатакоў кіно.
Больш падрабязную інфармацыю вы можацезнайсці  ТУТ.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

2014_06_09_02_01