Гісторыя Сусветнай мытнай арганізацыі (далей СМытА) пачалася з 12 верасня 1947 года, калі трынаццаць еўрапейскіх урадаў, прадстаўленых у Камітэце еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва (англ. Committee for European Economic Co-operation), дамовіліся стварыць Даследчую групу. Гэта група разгледзела магчымасць стварэння аднаго або некалькіх унутрыеўрапейскіх мытных саюзаў на аснове прынцыпаў Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі (ГАТТ).
У 1948 годзе Даследчая група стварыла два камітэты: Эканамічны камітэт (англ.: Economic Committee) і Мытны камітэт (англ.: Customs Committee). Эканамічны камітэт быў папярэднікам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), (англ. Organization for Economic Co-operation and Development (OECD)), Мытны камітэт стаў Саветам мытнага супрацоўніцтва (англ. Customs Co-operation Council (CCC)), (далей – СМС).
Канвенцыя аб стварэнні СМС набыла моц 4 лістапада 1952 года. 04 лістапада 2022 г. мы адзначылі 70-годдзе СМС-СМытА. Інфармацыя тут.
Савет з'яўляецца кіруючым органам СМС-СМытА. Яго першае паседжанне адбылося ў г. Брусэлі 26 студзеня 1953 года, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі сямнаццаці еўрапейскіх дзяржаў.
У 1983 годзе СМС вызначыў 26 студзеня ў якасці прафесійнага свята - "Міжнародны дзень мытніка", прымеркаваўшы гэта да 30 гадавіны з дня правядзення першага пасяджэння.
ФМА БДУ цесна супрацоўнічае з СМытА, так у 2023 г. была праведзена "Беларуская міжнародная мадэль ВТамА", якая была прымеркавана да 30-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у СМытА. Інфармацыя тут.
Група ў сацыяльнай сетцы “В Контакте”: https://vk.com/club224256740
International Network of Customs Universities (INCU) - (Міжнародная сетка мытных універсітэтаў).
СМытА адна з самых буйных міжнародных міжурадавых арганізацый, членамі якой з'яўляюцца 185 дзяржаў свету, якія забяспечваюць звыш 98 працэнтаў міжнароднага гандлю.
З 1 студзеня 2024 г. на пасаду Генеральнага сакратара СМытА ўступіў Mr. Ian Saunders.
Інфармацыя тут.
Са святам, дарагія калегі!
А. В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы, магістр юрыдычных навук
