Подождите, идет загрузка сайта ...

1 лістапада 2022 года на кафедры мытнай справы ФМА БДУ прайшло мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Сусветнай мытнай арганізацыі. У ходзе мерапрыемства з прывітальнай прамовай выступілі загадчык кафедры мытнай справы прафесар В. А. Астрога і старшы выкладчык кафедры мытнай справы магістр юрыдычных навук А. В. Грабеннікаў. На мерапрыемстве свае даклады прадставілі студэнты 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ Д. Будаева, А. Рудніцкая, В. Гарэлька, М. Тарасевіч, К. Даронін, К. Валанцэвіч і А. Душкевіч.

На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 11 мытнага класа і 10 мытнага класа "Сярэдняй школы № 46 г. Мінска". Старшы выкладчык кафедры мытнай справы А. В. Грабеннікаў прэзентаваў сваё выданне "Рада мытнага супрацоўніцтва - Сусветная мытная арганізацыя" ўсім навучэнцам.

Таксама была праведзена займальная віктарына па веданні міжнароднага мытнага права.

4 лістапада 2022 года ў холе 8 паверха ФМА БДУ адкрылася фотавыстава "70 гадоў Сусветнай мытнай арганізацыі", арганізаваная студэнтамі 4-га курса спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ. На фотавыставе прадстаўлены лепшыя фатаграфіі Сусветнай мытнай арганізацыі мытных адміністрацый свету. Дадзеная фотавыстава атрымала адабрэнне і станоўчую адзнаку Сусветнай мытнай арганізацыі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць фотавыставу.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках