Кафедра мытнай справы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 23 сакавіка 2022 г. праводзіць IV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі мытнай справы ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі» (International Scientific and Practical Conference “Current Issuies of Theory and Practice in the context of international economic integration”)”, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння Мінскай рэгіянальнай мытні.
Да ўдзелу запрашаюцца вучоныя, выкладчыкі ВНУ, дактаранты, аспіранты, магістранты і спецыялісты ў галіне міжнародных эканамічных адносін, эканамічнай бяспекі, мытнага рэгулявання, інтэлектуальнай уласнасці, мытных паслуг, лагістычных паслуг.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве да 22 сакавіка 2022 года неабходна даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі. Матэрыялы прымаюцца да 23 красавіка 2022 года ўключна.