Паважаныя калегі!
Выйшаў у свет Часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін. — 2021. — № 1.
Дадзены нумар мы прысвяцілі памяці беларускага вучонага і дыпламата Алега Іванавіча Краўчанкі.
Адзначым, што ў факультэта былі выдатныя адносіны з Алегам Іванавічам. Мы памятаем, як 29 чэрвеня 2020 г. адбылося Выступленне намесніка Міністра замежных спраў перад студэнтамі і супрацоўнікамі факультэта міжнародных адносін БДУ, дзе Алег Іванавіч яшчэ раз прадэманстраваў, якім павінен быць дыпламат.
Нумар адкрываецца ўступным словам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У. У. Макей: "Алег Іванавіч Краўчанка. Чалавек, дыпламат, патрыёт".
Таксама можна ўбачыць шэраг шэраг фотаздымкаў прафесійнай дзейнасці Алега Іванавіча.
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Рэспублікі Беларусь падзяліліся ўспаміны аб гэтым выдатным чалавеке і прафесіянале.
У кастрычніку 2020 г. у наш часопіс ад Алега Іванавіча паступіў Беларусь - Еўрапейскі саюз: немінучае суверэннае партнёрства пры непазбежных рознагалоссях. На жаль, ён не зможа ўбачыць яе выхад. Але мы спадзяемся, што гэты нумар стане памяццю пра яго.