Select your language

У панядзелак, 29 чэрвеня 2020 г., адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Краўчанкі А. І. з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі факультэта міжнародных адносін. Падчас сустрэчы, прысвечанай прыярытэтам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, Алег Іванавіч пазначыў асноўныя напрамкі і перспектывы супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Саюзам, Злучанымі Штатамі, найбольш буйнымі міжнароднымі арганізацыямі. Ён падкрэсліў найбольш значныя дасягненні, а таксама праблемы і складанасці,якія  ўзнікаюць у ходзе ўзаемаадносін. Намеснік Міністра акцэнтаваў увагу на культурнай і гістарычнай блізкасці Беларусі і ЕС, эканамічным, інвестыцыйным і турыстычным супрацоўніцтве, на важных дасягненнях апошніх гадоў. Яркімі прыкладамі сталі падпісанне Дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Мінскам і Брусэлем, стварэнне стратэгічнай кансультатыўнай групы паміж Беларуссю і Нямеччынай і інш. Не засталіся ў баку і адносіны з Вашынгтонам. Алег Іванавіч адзначыў прыкметнае пацяпленне ў двухбаковым супрацоўніцтве, што пацвярджаецца не толькі пастаўкамі нафты з ЗША з мэтай умацавання незалежнасці Беларусі, але і змяненнем наратыву ў амерыканскім істэблішмэнце.

У ходзе адказаў на пытанні Краўчанка А. І. пракаментаваў перспектывы паглыблення адносін, змены візавага рэжыму і пашырэння гандлёвага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікабрытаніяй у кантэксце выхаду апошняй з складу ЕС. Абмяркоўваліся і магчымасці ўзаемадзеяння ЕАЭС і ЕС, ролю нашай краіны ў ЦЕІ, АБСЕ і Усходнім партнёрстве. Студэнтаў таксама цікавіла пашырэнне супрацоўніцтва паміж Міністэрствам замежных спраў і факультэтам міжнародных адносін. У канцы сустрэчы студэнты і выкладчыкі падзякавалі Алегу Іванавічу за дадзеную магчымасць, зрабілі сумеснае памятнае фота.

Уладзіслаў Бейнар, студэнт 4 курса 

{gallery}2020/2020_06_29{/gallery}