Select your language

Кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 1-2 ліпеня 2021 г. праводзіць I Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства».

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца абмеркаванне самага шырокага кола актуальных праблем, звязаных з вывучэннем краін Усходу.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, навуковыя работнікі, спецыялісты, магістранты, аспіранты і студэнты, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне ўсходазнаўчых дысцыплін.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў канферэнцыі ў тэрмін да 25 красавіка 2021 года. Падрабязная інфармацыя ТУТ