Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб'яўляе конкурс на навучанне ў магістратуры ў рамках Сеткавага ўніверсітэта СНД па спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (спецыялізацыя "Сусветная палітыка").
Падстава: Пагадненне паміж Расійскім універсітэтам дружбы народаў i Беларускім дзяржаўным універсітэтам аб сумеснай падрыхтоўцы магістраў па кірунку магістратуры «міжнародныя адносіны» (спецыялізацыя «сусветная палітыка") у рамках Сеткавага ўніверсітэта Садружнасці незалежных дзяржаваў.
У конкурсе могуць удзельнічаць студэнты, якія плануюць паступаць у магістратуру БДУ па гуманітарных спецыяльнасцях, тэрмін навучання на якіх складае 2 гады, за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту або на платную форму.
Тэрмін навучання: 2 гады: 1-ы год – навучанне ў РУДН, 2-і год – навучанне ў БДУ.
Абарона дыплома: у БДУ, сумесная дзяржаўная экзаменацыйная камісія.
Выдаецца дыплом БДУ, дыплом РУДН, сертыфікат Сеткавага ўніверсітэта СНД.
Навучанне ў РУДН у межах квоты Рэспублікі Беларусь – бясплатнае, аплата за інтэрнат, медыцынская страхоўка, знаходжанне – за кошт уласных сродкаў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 чэрвеня 2020 года:
- зарэгістравацца на сайце https://future-in-russia.com/;
- выслаць на адрас электроннай пошты
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. запоўненую АНКЕТУ
Анкеты, высланыя пазней пазначанага тэрміну, не разглядаюцца.
Рашэнне конкурснай камісіі аб кандыдатах для ўдзелу ў конкурсе будзе прынятае 3 чэрвеня 2020 года, канчатковы спіс сфармаваны пасля вынікаў паступлення ў магістратуру.