24 красавіка 2020 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА адбылося пасяджэнне дыскусійнага клуба кафедры раманскіх моў «Творчая майстэрня перакладчыка». На гэты раз сустрэча прайшла ў фармаце круглага стала ў рэжыме анлайн. Даказана: мы думаем хутчэй, чым гаворым. У даследаваннях паведамляецца, што чалавек думае з хуткасцю 600 слоў у хвіліну, а гаворыць з хуткасцю ўсяго толькі 150 – 200 слоў у хвіліну. Але і гэтай хуткасці маўлення прамоўцы перакладчыкам хапае, каб атрымаць пэўны стрэс. Ва ўмовах паскарэння ўсіх сусветных працэсаў маўленне не з'яўляецца выключэннем. Усе спяшаюцца, а што рабіць перакладчыкам? Вядучы пасяджэння і яго мадэратар студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Аляксандр Кадуцкі ўпэўнены: вучыць мову складана, толькі калі вы гэтага не хочаце. Так, вывучэнне мовы займае пэўны час, але гэта не складана. Вам па большай частцы трэба толькі слухаць і чытаць. Неўзабаве вы пачынаеце адчуваць задавальненне ад разумення новай мовы. Часцей за ўсё ў школе і ва ўніверсітэце выкладчыкі спрабуюць прымусіць вучня гаварыць, калі ён яшчэ нічога не ведае. Менавіта гэта робіць вывучэнне мовы такім складаным. Удзельнікі круглага стала паспрабавалі абвергнуць існуючыя памылкі (вучыць замежную мову складана, трэба мець схільнасць да моў і жыць у краіне вывучаемай мовы, толькі дзеці могуць у дасканаласці вывучыць замежную мову, для асваення мовы патрэбна строгая аўдыторная атмасфера, я б хацеў вывучыць замежную мову, але у мяне няма часу і г.д.), сфармуляваўшы свае правілы паспяховага вывучэння мовы і падзяліўшыся ўласным досведам: не чакайце немагчымага, не спрабуйце вывучыць усё за адзін раз, вывучайце лексіку эфектыўна, практыка — вось шлях да поспеху, адказна падыходзьце да хатняй працы, выбірайце свой шлях, пастаянна ўдасканальвайцеся, максімальна выкарыстоўвайце прадастаўленыя вам магчымасці! Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты спецыяльнасцяў "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны".
А. В. Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў
{gallery}2020/2020_04_24_03{/gallery}