Удзельнікі, якія занялі на секцыях канферэнцыі 1-3 месцы, атрымліваюць права апублікаваць тэзісы дакладаў у электронным зборніку ФМА. Тэзісы неабходна падаць у тэрмін да 5 мая ў электронным выглядзе навуковаму кіраўніку.
Патрабаванні да тэзісаў (1, 2, 3 месцы):
Аб'ём тэксту - 2 старонкі А4, шрыфт Times New Roman 12, інтэрвал паўтарачны. Верхняе, ніжняе, левае і правае палі - 20 мм без калантытула. Назва артыкула друкуецца шрыфтам кегелем 14 pt з выраўноўваннем па цэнтры, на наступным радку з выраўноўваннем па правым краі 12 шрыфтам друкуюцца прозвішча, імя аўтара, курс навучання, спецыяльнасць, прозвішча, імя навуковага кіраўніка, яго вучоная ступень, званне. Спіс крыніц складаецца паводле бібліяграфічнага апісання, размяшчаецца ў канцы артыкула і нумаруецца ў алфавітным парадку.
Глядзіце ў якасці прыкладу зборнік мінулага года: https://www.fir.bsu.by/images/elib/2019_sbornik_stud_conf76.pdf
Студэнты, якія занялі 1 месца на секцыях, дадаткова атрымліваюць права публікацыі ў зборніку БДУ. Гэтыя работы павінны быць накіраваны ў тэрмін да 5 мая ў электронным выглядзе навуковаму кіраўніку з паметкай «1 месца ў зборнік БДУ». З патрабаваннямі да афармлення артыкулаў у зборнік БДУ можна азнаёміцца ў прымацаваных дакументах:
Таксама глядзіце ў якасці прыкладу зборнік мінулага года http://elib.bsu.by/handle/123456789/232544
Усе аспіранты, якія ўдзельнічалі ў працы секцый, падаюць тэзісы ў тэрмін да 5 мая ў электронным выглядзе навуковаму кіраўніку. Магістранты, якія ўдзельнічалі ў працы секцый, могуць апублікаваць свае тэзісы па рэкамендацыі кафедры. Магістранты прадастаўляюць тэзісы ў тэрмін да 5 мая ў электронным выглядзе навуковаму кіраўніку.
Патрабаванні да тэзісаў магістрантаў і аспірантаў:
Аб'ём тэксту - 2 старонкі А4, шрыфт Times New Roman 12, інтэрвал паўтарачны. Верхняе, ніжняе, левае і правае палі - 20 мм без калантытула. Назва артыкула друкуецца шрыфтам кегелем 14 pt з выраўноўваннем па цэнтры, на наступным радку з выраўноўваннем па правым краі 12 шрыфтам друкуюцца Прозвішча, імя аўтара, курс навучання, спецыяльнасць, прозвішча, імя навуковага кіраўніка, яго вучоная ступень, званне. Спіс крыніц складаецца паводле бібліяграфічнага апісання, размяшчаецца ў канцы артыкула і нумаруецца ў алфавітным парадку.
Глядзіце ў якасці прыкладу зборнік мінулага года: https://www.fir.bsu.by/images/elib/2019_sbornik_stud_conf76.pdf