Select your language

Кафедра германскіх моў факультэта міжнародных адносін запрашае прыняць удзел у міжвузаўскай Алімпіядзе па нямецкай мове. Да ўдзелу ў Алімпіядзе запрашаюцца студэнты ВНУ і навучэнцы 10-11 класаў школ і гімназій, якія вывучаюць нямецкую мову як замежную (узровень В1).

Правядзенне Алімпіяды

Для ўдзелу неабходна:

  1. Да 18.03.2020 падаць заяўку (ТУТ) для ўдзелу ў алімпіядзе на эл. адрас.
  2. 23.03.2020 у 9:00 з'явіцца з пашпартам па адрасе г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, кабінет 915 і зарэгістравацца.

I і II этапы (пісьмовая і вусная частка) праходзяць на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Дата правядзення: 23.03.2020 г. у 9:30, кабінет 915.

Будзем рады бачыць Вашых студэнтаў і навучэнцаў у ліку ўдзельнікаў і пераможцаў Алімпіяды!

Каардынатары:

Ірына Пятроўна Валовікава 

Алена Уладзіміраўна Тарасевіч (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)

Вольга Георгіеўна Швайба