Упраўленне па справах культуры БДУ інфармуе аб правядзенні «Фестывалю эстрады БДУ 2020».
Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца творчыя нумары ў намінацыях «Выканаўца», «Аўтар-выканаўца» і «канферансье».
Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 11 лютага 2020 года па электроннай пошце
Першы адборачны тур адбудзецца: 12—13 лютага 2020 г. з 12.00 да 17.00 у актавай зале Ліцэя БДУ, вул.Ульянаўская, 8.
Пераможца Фестывалю эстрады ў намінацыі «Выканаўца» атрымлівае права прадстаўляць БДУ на міжнародным песенным конкурсе «Youthvision 2020», які пройдзе ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка).
Пераможца Фестывалю эстрады ў намінацыі «Аўтар-выканаўца» атрымлівае сертыфікат на запіс і звядзенне адной са сваіх аўтарскіх песень на студыі гуказапісу.
Пераможца Фестывалю эстрады ў намінацыі «Канферанс» атрымлівае права стаць удзельнікам праекту «Курсы вядучых БДУ — 2020» на бязвыплатнай аснове, а таксама быць вядучым канцэртнага блока шоу-праграмы для першакурснікаў «Віват, студэнт БДУ!» у Палацы спорту 01.09.2020.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць у Палажэнні аб Фестывалі эстрады БДУ.
ДАВЕДКІ: упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211; тэл. (факс): 209-54-69; www.culture.bsu.by; www.vk.com/estradabsu.
