Select your language

Упраўленне па справах культуры БДУ інфармуе аб правядзенні «Фестывалю эстрады БДУ 2020».

Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца творчыя нумары ў намінацыях «Выканаўца», «Аўтар-выканаўца» і «канферансье».

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 11 лютага 2020 года па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама ва ўпраўленні па справах культуры (пр-т Незалежнасці, 4, каб.211).

Першы адборачны тур адбудзецца: 12—13 лютага 2020 г. з 12.00 да 17.00 у актавай зале Ліцэя БДУ, вул.Ульянаўская, 8.

Пераможца Фестывалю эстрады ў намінацыі «Выканаўца» атрымлівае права прадстаўляць БДУ на міжнародным песенным конкурсе «Youthvision 2020», які пройдзе ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка).

Пераможца Фестывалю эстрады ў намінацыі «Аўтар-выканаўца» атрымлівае сертыфікат на запіс і звядзенне адной са сваіх аўтарскіх песень на студыі гуказапісу.

Пераможца Фестывалю эстрады ў намінацыі «Канферанс» атрымлівае права стаць удзельнікам праекту «Курсы вядучых БДУ 2020» на бязвыплатнай аснове, а таксама быць вядучым канцэртнага блока шоу-праграмы для першакурснікаў «Віват, студэнт БДУ!» у Палацы спорту 01.09.2020.

Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць у Палажэнні аб Фестывалі эстрады БДУ.

ДАВЕДКІ: упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211; тэл. (факс): 209-54-69; www.culture.bsu.by; www.vk.com/estradabsu.