2 снежня 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ ў межах чарговага паседжання Клуба «Творчая майстэрня перакладчыка» адбыўся круглы стол «Культурны шок: асаблівасці і шляхі пераадолення». Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права".
Вядучай і галоўным спікерам пасяджэння выступіла студэнтка 3 курса Скрыган Ганна. Ганна зрабіла даклад-прэзентацыю пра з'яву культурнага шоку (культурнай стамляльнасці), з якім сутыкаецца практычна кожны чалавек пры ўзаемадзеянні з новай культурай. Вядучая прадставіла характарыстыку асноўных формаў культурнага шоку, яго прычыны і сімптомы. Былі разгледжаны і прааналізаваны асноўныя этапы яго развіцця: «мядовы месяц», «прыцірка», «рэінтэграцыя», «нейтралітэт», «камфорт», а таксама U-вобразная і W-вобразная мадэлі адаптацыі. Былі прааналізаваны ўнутраныя (індывідуальныя) фактары, якія ўплываюць на сілу праявы культурнага шоку і працягласць міжкультурнай адаптацыі: узрост, пол, адукацыя, рысы характару чалавека, жыццёвы вопыт, матывацыя, а таксама знешнія (групавыя) фактары: культурная дыстанцыя, асаблівасці роднай культуры і інш. У якасці ілюстрацый былі прыведзены спосабы паводзінаў у мэтах прадухілення або змяншэння працягласці культурнага шоку: гетаізацыя, асіміляцыя, узаемадзеянне, частковая асіміляцыя. У заключэнне адбыўся ажыўлены абмен думкамі, падчас якога студэнты прывялі канкрэтныя прыклады з свайго асабістага вопыту, калі прыйшло разуменне таго, што мы жывем у зменлівым свеце, дзе ўсё меншае значэнне маюць межы паміж краінамі і ўсё больш важнымі становяцца непасрэдныя кантакты паміж людзьмі, у выніку чаго фармуецца новая карціна свету, заснаваная на прыняцці і разуменні культурнай разнастайнасці.
А. В. Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў