У рамках візіту памочніка Генеральнага сакратара ААН Мішэль Конінкс у Рэспубліку Беларусь з мэтай удзелу ў Міжнароднай канферэнцыі «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 50 дзяржаў і вядучых міжнародных арганізацый 5 верасня 2019 года адбылася лекцыя для студэнтаў ФМА БДУ. Яна была прысвечана асноўным напрамкам дзейнасці і найважнейшым задачам, якія стаяць сёння перад контртэрарыстычнай камітэтам (КТК) Савета бяспекі ААН.
У якасці выканаўчага дырэктара гэтай структуры Мішэль Конінкс спынілася на першачарговых мерах і інавацыйных метадах, накіраваных на супрацьстаянне міжнароднаму тэрарызму. Кіраўнік КТК асабліва падкрэсліла ўклад Рэспублікі Беларусь у вырашэнне гэтай актуальнай і надзённай міжнароднай праблемы.
У ходзе адказаў на пытанні студэнтаў памочнік Генеральнага сакратара ААН закранула і больш шырокае кола праблем, звязаных з павышэннем эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных інстытутаў і міжнародных арганізацый у сферы барацьбы з тэрарызмам на глабальным і рэгіянальным узроўнях, выкарыстаннем сучасных тэхналогій для процідзеяння пагрозе, умацаваннем партнёрства з грамадскімі структурамі.
З прэзентацыяй Мішэль Конінкс можна азнаёміцца ТУТ
{gallery}2019/2019_09_05_02{/gallery}