Ужо каторы год запар кафедра германскіх моў сумесна з прадстаўнікамі нямецкага Rotary Club арганізуюць для студэнтаў факультэта міжнародных адносін, якія вывучаюць нямецкую мову, вытворчую практыку на вядучых прадпрыемствах Германіі. На працягу 1,5 месяцаў летам студэнты працуюць стажорамі на нямецкіх прадпрыемствах, акунаюцца ў прафесійнае нямецкамоўнае асяроддзе і атрымліваюць важны досвед працы і прафесійнай камунікацыі. Для праходжання такой практыкі студэнты праходзяць папярэдні адбор па даволі строгіх патрабаваннях, якія ўключаюць як агульную паспяховасць па прадметах і па нямецкай мове, у прыватнасці, так і студэнцкую актыўнасць, ініцыятыўнасць у розных навуковых, адукацыйных і грамадскіх мерапрыемствах на факультэце і за яго межамі.
За тыя гады, што нашы студэнты практыкаваліся ў Германіі, кафедра германскіх моў атрымала шмат прыемных водгукаў і ўдзячных слоў у адрас нашых студэнтаў – і аб іх падрыхтоўцы, і пра шырокі кругагляд і творчыя інтарэсы, ну і, вядома ж, пра тыя станоўчыя эмоцыи, якія госці прыўнеслі ў працу каманды, распавядаючы ў Германіі пра сваю краіну і культуры. Хочацца звярнуцца да ўсіх студэнтам, якія ўжо вывучаюць нямецкую мову альбо якія маюць намер гэта зрабіць: Вам ёсць з каго браць прыклад! Пра свой вопыт праходжання практыкі ў Германіі дзяўчаты расказваюць у сваіх справаздачах, якія вы можаце з задавальненнем прачытаць.
- Справаздача аб праходжанні практыкі Івановай Арыны, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
- Справаздача аб праходжанні практыкі Вягеры Паліны, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
- Справаздача аб праходжанні практыкі Гайдуковай Валерыі, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
- Справаздача аб праходжанні практыкі Пацкевіч Дыяны студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
- Справаздача аб праходжанні практыкі Прохарчык Марыі, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
- Справаздача аб праходжанні практыкі Шырынскай Дар'і, студэнткі 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
Матэрыял прадаставіла К. І. Ядчанка, старшы выкладчык кафедры германскіх моў
