Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду арганізуе правядзенне 9-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў па намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект», дадатковай намінацы і«Біятэхналогіі і геноміка ў медыцыне і фармацэўтыцы».
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
Для прызёраў і пераможцаў конкурсу ў намінацыях «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзевы інавацыйны праект" устаноўлены грашовыя прызы:
за 1-е месца – 1980,00 рублёў,
за 2-е месца – 1320,00 рублёў,
за 3-е месца – 660,00 рублёў.
Прызавы фонд дадатковай намінацыі «Біятэхналогіі і геноміка ў медыцыне і фармацэўтыцы» – 3000 даляраў ЗША (у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на момант падвядзення вынікаў конкурсу).
Сярод пераможцаў і прызёраў конкурсу таксама будуць адабраны праекты для ажыццяўлення камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат на суму 13200,00 рублёў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце http://konkurs.bif.ac.by, запоўніць устаноўленыя арганізатарамі формы і ў тэрмін да 15 верасня 2018 г. накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220002, г . Мінск, вул. В.Харужай, в. 31а, к. 403). Копіі запоўненых формаў просім даслаць у ГУН на электронны адрас
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе прыведзена ТУТ, а таксама можа быць атрымана ў Беларускім інавацыйным фондзе па тэлефоне +375 17 2931781.