Інстытут Еўропы Расійскай акадэміі навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Расійска-беларускі экспертны клуб і выданне «Еўразія. Эксперт» у 2018 годзе праводзяць Конкурс маладых экспертаў – міжнароднікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і пад эгідай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.
Запрашаюцца студэнты, аспіранты, маладыя даследчыкі, выкладчыкі і супрацоўнікі ва ўзросце да 35 гадоў прыняць удзел у конкурсе.
У конкурсе могуць удзельнічаць студэнты і маладыя навукоўцы з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з працамі, прысвечанымі даследаванням Саюзнай дзяржавы, беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы з удзелам Беларусі і Расіі.
Пераможцы будуць узнагароджаны Падзякай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, публікацыяй артыкула ў вядучых навуковых выданнях і каштоўнымі прызамі (ноўтбук, планшэт, смартфон і іншыя).
Заканчэнне прыёму заявак – 14 мая 2018 г.
Таксама падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце: http://konkurs2018.expert
