Галоўнае ўпраўленне навукі інфармуе, што Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 8-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў па 2-х намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
Для прызёраў і пераможцаў конкурсу ўстаноўлены грашовыя прызы: за 1-ае месца — 1.860,00 рублёў, за 2-ое месца — 1.240,00 рублёў, за 3-е месца — 620,00 рублёў.
Сярод пераможцаў і прызёраў конкурсу будуць адабраны праекты для ажыццяўлення камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат на суму 12400,00 рублёў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце http://konkurs.bif.ac.by, запоўніць устаноўленыя арганізатарамі формы і ў тэрмін да 1 верасня 2017 года накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220002, г. Мінск, вул. В. Харужай, в. 31а, каб. 403). Копіі заявак просім дасылаць у ГУН на электронную пошту:
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе прыведзена ў ДАДАТКУ, а таксама можа быць атрымана ў Беларускім інавацыйным фондзе па тэлефонах: +375 17 2931781, факс +375 17 2931797.