Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў 30.09.26 - З 22 па 28 верасня 2026 г. супрацоўнікі факультэта...
Віншуем! Віншуем! 30.09.26 - Пераможцаў конкурсу на суісканне прэмій ім....
 На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» 29.09.26 - Напярэдадні 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі...
Віншуем! Віншуем! 23.09.26 - Віншуем студэнтку 1 курса спецыяльнасці "МіÐ...

6 мая 2026г групы 1 і 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», якія вывучаюць іспанскую мову пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Храмовіч Ю.М., прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці выставы «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея», прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння легендарнага лідара Кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра (1926-2026).

Мерапрыемства праходзіла ў Нацыянальнай Бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пасольстваў Кубы і Венесуэлы, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. У аснове экспазіцыі – матэрыялы з фонду Нацыянальнай бібліятэкі, агенцтва БелТА, архіваў Беларусі і Цэнтра Фідэля Кастра Рус (Гавана).

Асаблівую ўвагу экспазіцыя надае асобе Фідэля Кастра, яго біяграфіі, яго глабальнаму ўплыву на сусветную палітыку, ключавым пераўтварэнням на Кубе. Асаблівы акцэнт зроблены на гісторыі адносін з Рэспублікай Беларусь.