Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

16-17 красавіка 2026 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інтэграцыйныя працэсы ў Еўразіі: стан, выклікі, перспектывы".

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца вучоныя, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых навучальных устаноў, дактаранты, аспіранты, магістранты, а таксама прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўных органаў улады і кіравання, сферы бізнесу.

Мерапрыемства пройдзе ў анлайн- і афлайн-фарматах. Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

КЛЮЧАВЫЯ ДАТЫ КАНФЕРЭНЦЫІ

  • Да 10 красавіка 2026 г. — рэгістрацыя ўдзельнікаў у электроннай форме шляхам накіравання заяўкі на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Прозвішча_заяўка канферэнцыя». Шаблон заяўкі знаходзіцца ў ДАДАТКУ 1 інфармацыйнага ліста.
  • Да 12 красавіка 2026 г. — прадстаўленне ўдзельнікамі тэксту артыкула з назвай файла па прозвішчы аўтара, напрыклад "Артыкул Іванова І.І." у Аргкамітэт канферэнцыі на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Публікацыя_Канферэнцыя». Патрабаванні да афармлення навуковага артыкула ў ДАДАТКУ 2 інфармацыйнага ліста.
  • Да 14 красавіка 2026 г. — рассыланне запрашэнняў зарэгістраваным удзельнікам.
  • Да 15 красавіка 2026 г. — апублікаванне праграмы мерапрыемства на сайце fir.bsu.by (у раздзелах "навука", "навіны", "кафедра еўразійскіх даследаванняў").

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ