|
У 2016 г. скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць». Абараніла дыпломную працу па тэме «Культурныя канатацыі тэматычнай групы слоў «вобразы прыроды» ў рускай мове ў аспекце міжкультурнай камунікацыі» (кафедра прыкладной лінгвістыкі). Запіс у дыпломе: «Літаратурна-рэдакцыйны супрацоўнік. Выкладчык рускай мовы і літаратуры ». У 2017 г. скончыла магістратуру філалагічнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Інавацыі ў навучанні мовам як замежным (руская)». Абараніла магістарскую дысертацыю па тэме «Фітонімы і заонімы ў прэцэдэнтных тэкстах лінгвакультуры Беларусі: класіфікацыя, семантычныя асаблівасці (па матэрыялах інтэрнэт-апытання)» (кафедра прыкладной лінгвістыкі). Запіс у дыпломе: «Магістр адукацыі». У 2017 г. стала пераможцам Конкурсу навуковых работ маладых навукоўцаў-русістаў краін СНД ад Інстытута рускай мовы імя А.С. Пушкіна. З 20 лістапада па 10 снежня 2017 г. прайшла навуковую стажыроўку ў Дзяржаўным інстытуце рускай мовы імя А.С. Пушкіна. З 2018 г. – выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін БДУ. Сфера навуковых інтарэсаў: методыка выкладання рускай мовы як замежнай, лінгвакультуралогія, псіхалінгвістыка, міжкультурная камунікацыя, псіхалогія навучання замежным мовам.
|
|
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 1209; тэл.: +375 17 209 57 44, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|