Нарадзілася 20 жніўня 1992 года ў Мінску. У 2009 годзе скончыла Ліцэй БДУ. 2009–2014 гг. – вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (спецыяльнасць - славянская (украінская і беларуская) філалогія). З 2016 г. працуе выкладчыкам на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай (ФМА, БДУ). Сфера навуковых інтарэсаў: методыка выкладання рускай мовы як замежнай, супастаўляльная лінгвістыка, тэорыя перакладу, этналінгвістыка. |