Нарадзілася ў г. Мінску.
У 1996 г. скончыла БДУІР з чырвоным дыпломам, працавала пісьмовым перакладчыкам у моўнай пары: англійская – руская.
Пастаянна павышала кваліфікацыю ў галіне тэорыі і практыкі перакладу.
У 1997 г. скончыла навучанне ў Грамадскім інстытуце навукова-тэхнічнага перакладу пры Гандлёва-прамысловай палаце Рэспублікі Беларусь па праграме "Тэорыя і практыка навукова-тэхнічнага перакладу, камерцыйнай лексікі».
У 2000 г. скончыла спецфакультет МДЛУ па спецыяльнасці «Англійская мова».
У 2009 г. атрымала дыплом МДЛУ аб перападрыхтоўцы на ўзроўні в/а па спецыяльнасці «Сучасная замежная мова (англійская)».
У 2010 г. вучылася ў МДЛУ па праграме «Англійская мова для міжнародных дзелавых зносін».
У 2012 г. прайшла курс навучання італьянскай мове ў Цэнтры вывучэння замежных моў «Свет без межаў».
У 2015 скончыла навучанне ва ўстанове адукацыі «Дом італьянскай мовы і культуры «Дантэ» па праграмах «Дзелавая італьянскаямова» і « Паглыбленне практычных навыкаў валодання італьянскай мовай: майстар-клас перакладчыка».
У 2018 г. скончыла БДУ па спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Руская мова як замежная».
З 2018 г. – выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін БДУ.
Сфера інтарэсаў: методыка выкладання рускай мовы як замежнай; псіхалогія навучання замежным мовам; тэорыя перакладу; міжкультурная камунікацыя.
|