Нарадзіўся 15 студзеня 1954 г. у г. Мінску. У 1976 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ (дыплом з адзнакай). З 1977 г. працуе на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай. Выкладаў рускую мову за мяжой (у Афганістане, Італіі, на Кубе). Аўтар звыш 40 публікацый.
Грамадская праца — намеснік загадчыка кафедры па вучэбна-метадычнай рабоце. Член Беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай (рус. БООПРЯИ).
Сфера навуковых інтарэсаў — методыка выкладання рускай мовы як замежнай, лінгвістыка тэксту, лінгвадыдактычнае тэставанне.
|