Select your language

Кафедра міжнароднага права
Выкладчык-стажор
 
 

 

У 2020 годзе з адзнакай скончыла факультэт міжнародных адносін па спецыяльнасці «Міжнароднае права», спецыялізацыі «Міжнароднае публічнае права». З 2020 па 2021 г. навучалася ў магістратуры факультэта міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя».

Валодае ангельскай (свабодна) і нямецкай мовамі.

Стажыроўкі, павышэнне кваліфікацыі:

  • У 2019 і 2020 гг. праходзіла практыку ў Галоўным дагаворна-прававым упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • У 2018 г. прымала ўдзел у Семінары для маладых дыпламатаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • У 2018 г. прымала ўдзел у I Летняй школе па праве бежанцаў, арганізаванай Прадстаўніцтвам УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь у г. Мінску.

Сфера навуковых інтарэсаў - міжнароднае публічнае права, права правоў чалавека, міжнароднае экалагічнае права, міжнароднае гуманітарнае права.

Навуковая і іншая прафесійная дзейнасць

  • У 2020 г. ўваходзіла ў склад каманды конкурсу ім. Жана Піктэ па міжнародным гуманітарным праве;
  • У 2019 г. прымала ўдзел у конкурсе па міжнародным праве ім. Філіпа Джессапа, стала другiм лепшым спікерам ў Беларусі, на міжнародных раўндах каманда ўвайшла ў 1/16;
  • У 2018 г. удзельнічала ў конкурсе па міжнародным праве «Nuremberg Moot Court».

Удзел у прафесійных аб’яднаннях:

Член Грамадскага аб’яднання «Таварыства міжнароднага права». 

 

 

 

Кантакты: тэл.: +375 17 209 57 38, факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.