2022 год
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
Цэнтр міжнародных даследаванняў ФМА БДУ запрашае аўтараў да публікацыі ў зборніку «Актуальныя праблемы міжнародных адносін і глабальнага развіцця. Выпуск 10». Зборнік з'яўляецца навуковым выданнем Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з перыядычнасцю выпуску 1 раз у год.
Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2015 № 100 зборнік «Актуальныя праблемы міжнародных адносін і глабальнага развіцця» уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па спецыяльнасцях: - гістарычныя навукі 07.00.05 – гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі; - палітычныя навукі 23.00.04 – палітычныя праблемы міжнародных адносін, глабальнага і рэгіянальнага развіцця.
З патрабаваннямі да афармлення артыкулаў можна азнаёміцца тут.