Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 22 кастрычніка 2026 г. праводзіць XXV Міжнародную навуковую канферэнцыю «Беларусь у сучасным свеце».
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па міжнародных адносінах, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму праву, міжнароднаму турызму і гасціннасці, мытнай справе і міжнароднай лагістыцы, усходазнаўству і афрыканістыцы.
Адкрыццё і пленарнае паседжанне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца праца ў секцыях.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі і накіраваць матэрыялы неабходна па спасылцы да 20 мая 2026 г.
Запрашэнне і праграма канферэнцыі будуць разасланыя па электроннай пошце да 30 верасня 2026 года.