Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права запрашае наведаць лекцыю выпускніцы нашага факультэта Марыі Хаменка на тэму "Міжнародны падатковы рэжым: тэарэтычныя асновы і сучасныя тэндэнцыі на прыкладзе рашэння Еўрапейскай Камісіі аб спагнанні з Apple кампенсацыі на карысць Ірландыі (прыкладныя пытанні міжнароднага падаткаабкладання з практыкі лектара)."
Лекцыя адбудзецца ў панядзелак, 26 снежня, у 13-00 у аўдыторыі 520. Жадаючым наведаць мерапрыемства трэба заявіць пра сябе на адрас:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Для даведкі: Марыя Хаменка, старшы юрыст аддзела міжнароднага падаткаабкладання ў Вашынгтонскім офісе KPMG, больш за 5 гадоў практыкуе міжнароднае падатковае права. Марыя дае кансультацыі па пытаннях карпаратыўнага падаткаабкладання мульцінацыянальных карпарацый у ЗША, займаецца рэструктурызацыяй іх трансгранічных аперацый з пункту гледжання падаткаабкладання, а таксама кіраваннем іх эфектыўнай падатковай стаўкай. Многія з кліентаў Марыі ўваходзяць у спіс Fortune 400.