Select your language

У рамках штогадовых мерапрыемстваў, якія праводзяцца таварыствам "Беларусь – Францыя", якое ўзначальвае доктар гістарычных навук прафесар В. Г. Шадурскі, 13 снежня ў зале прыёмаў Дома дружбы адбыўся канцэрт «У кожнага свой Парыж», падрыхтаваны студэнтамі ФМА.

Сярод ганаровых гасцей былі прадстаўнікі пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі падрыхтавалі для шматлікіх прысутных паэтычныя, вакальныя і танцавальныя нумары, а найбольш актыўныя знаўцы Парыжа атрымалі сувеніры — паштоўкі з відамі французскай сталіцы.

 

{gallery}2016/2016_12_13{/gallery}