Прадстаўнікі факультэта ўдзельнічалі ў круглым стале, прысвечаным дасягненням і перспектывам развіцця Мінскай рэгіянальнай мытні.
19 снежня ў прэс-цэнтры БЕЛТА праходзіла работа круглага стала на тэму «Дасягненні і перспектывы развіцця Мінскай рэгіянальнай мытні», прысвечанага 95-годдзю з дня яе стварэння. У сустрэчы, арганізаванай рэдакцыяй часопіса «Беларуская думка», акрамя кіраўніцтва мытні ўдзельнічалі прадстаўнікі ФМА: загадчык кафедры В. А. Астрога і студэнтка 5-га курса Д. Чупрова, якія выказаліся з нагоды важнасці ўзаемадзеяння ў галіне эфектыўнай падрыхтоўкі кадраў для мытнай службы Беларусі . Чытаць цалкам
