Студэнты нашага факультэта прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні пазнавальнага мерапрыемства для інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў на пастаяннай аснове ў дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска».
У час мерапрыемства былі выкананы аплікацыйныя работы на зімовую тэматыку і ўручаны салодкія прызы інвалідам, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў на пастаяннай аснове.
Дырэктар цэнтра І. Г. Баласанян выказвае падзяку студэнтам: Багдановіч Сафіі (1 курс, МЭ), Кукушкінай Вераніцы (1 курс, МЭ), Ашалак Віктару (2 курс, МЭ), Морыевай Уладзе (1 курс, МТ), Жарновой Лізе ( 2 курс, МТ), Чарняковай Айлітц (2 курс, МА), Летуноўскай Марыі (3 курс, МС), Васільчанка Аліне (1 курс, МП), Муха Вользе за арганізацыю і правядзеньне дадзенага мерапрыемства.