Паважаныя калегі! Запрашаем Вас далучыцца да дадзенай дабрачыннай акцыі. 20 снежня ў холе 8 паверха нашага факультэта ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з Фундаментальнай бібліятэкай праводзяць навагоднюю дабрачынную акцыю для ўсіх, хто мае вялікае сэрца і трохі часу, для стварэння падарунка сваімі рукамі дзецям-сіротам і інвалідам.
З 16.30 да 20.00 адчыняцца дзверы чароўнай майстэрні па вырабе казачна-салодкіх і несалодкіх падарункаў да Новага года. Далучыцеся! Зрабіце тры простыя крокі:
- прайдзіце он-лайн рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/forms/Mns3Q3UfyJX2FWzJ3
(Пры рэгістрацыі неабходна ўказаць спасылку на старонку ў соцсетцы. Можаце пазначыць асабістую старонку, альбо старонку ФБ БДУ https://www.facebook.com/flbsu/?hc_ref=PAGES_TIMELINE) - вазьміце шакаладку стандартнага памеру (1 шакаладка = 1 падарунку, зробленаму сваімі рукамі)
- з добрым настроем прыходзьце на факультэт міжнародных адносін БДУ
Будзе шмат сюрпрызаў!
Калі ёсць жаданне зрабіць падарунак, але на час з 16.00 да 20.00 ужо запланаваны нейкія мерапрыемствы — прынясіце шакаладку ў навукова-метадычны аддзел. Мы абяцаем, што падаруначкі знойдуць сваіх адрасатаў!
Усіх з надыходзячымі святамі і добрага настрою!