У сераду, 14-га снежня, на кафедры германскіх моў адбылося цудоўнае Каляднае мерапрыемства, якое прайшло пад назвай «Каляды з водарам карыцы». Мерапрыемства, прысвечанае Калядным і навагоднім святам, якое стала ўжо традыцыйным, у гэтым годзе прайшло ў новым фармаце — у выглядзе Каляднага кірмаша забаў — і падарыла мора эмоцый як яго ўдзельнікам, так і арганізатарам.
Напэўна, ніводная з прапанаваных забаў не пакінула абыякавымі ні студэнтаў, ні выкладчыкаў. Маляўнічыя бальныя касцюмы, элегантныя танцы ў стылі Венскага вальса, калядныя напевы стварылі атмасферу чароўнага свята і задалі яму тон. Спачатку ўсім гасцям былі прапанаваны займальныя заданні на станцыях, якія былі прысвечаны культуры Каляд у Германіі, Швецыі і Польшчы. Мора маляўнічых матэрыялаў, крэатыўны падыход арганізатараў, а таксама запал і весялосьць, панаваўшыя на станцыях, дазволілі акунуцца ў свята з галавой і забыцца аб усіх надзённых праблемах. На другім этапе свята гасцям была прапанавана чароўная культурная праграма ад студэнтаў факультэта. Тэатральная пастаноўка, вясёлыя песні, рытмічныя танцы і нават акрабатычны нумар сабралі вакол сябе незвычайную колькасць гледачоў. Завяршылася мерапрыемства на самай салодкай і духмянай ноце — Калядным пачастункам, прыгатаваным самімі студэнтамі, а таксама займальнай фотасесіяй.
Акрамя асноўнай праграмы ў рамках свята адбылося 2 конкурса.
1. У конкурсе Каляднага печываі гран-пры атрымала студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Кацярына Пацюк, якая ўразіла ўсіх прысутных сваім выдатным тортам, які элегантна ўпісаўся ў канцэпцыю свята.
2. У конкурсе Каляднай елачнай цацкі журы вылучыла тры раўнацэнных пераможца. Імі сталі:
- Студэнт 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Яўген Баешка;
- Студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Марыя Аніськовіч;
- Студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Юліана Прыстром.
Мы сардэчна віншуем усіх з іх перамогай, дзякуем за ўдзел і жадаем поспехаў у надыходзячую сесію і добрага настрою!
Можна гаварыць шмат прыгожых слоў пра свята, аднак, мабыць, ніхто не скажа пра яго лепш, чым самі студэнты. ВОДГУКІ СТУДЭНТАЎ
Як арганізатар мерапрыемства хачу шчыра падзякаваць усім выкладчыкам, якія ўклалі свае сілы і творчую энергію ў гэту цудоўную ідэю: Я. В. Мацвеевай, Я. Р. Зінчанка, Т. С. Карацюк, В. Г. Швайба, І. П. Валавіковай, А. В. Майскай, Т. З. Плашчынскай, Н. Г. Шпакоўскай, Е .Ю. Гірынай. Вялікі дзякуй загадчыку кафедры германскіх моў М. Ф. Арсенцьевай за падтрымку і садзейнічанне.
Мы ўсіх віншуем з надыходзячымі святамі і жадаем шчасця і поспехаў у новым 2017 году!
Адказная за мерапрыемства: Кацярына Ядчанка
Аўтар фота- і відэаматэрыялаў: Алена Мацвеева
Відэафрагменты з мерапрыемстве можна паглядзецьТУТ і ТУТ.