Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнты і выкладчыкі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Так, 7 снежня 2016 г. у Доме Дружбы адбылося мерапрыемства «Інклюзіўная Беларусь», падрыхтаванае студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Л. М. Загорскай. Нагадаем, што «Інклюзіўная Беларусь» — гэта праект Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі, накіраваны на дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця № 10: зніжэнне няроўнасці. Кампанія заклікана аб'яднаць прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, дзяржаўнага, прыватнага і грамадзянскага сектараў, а таксама неабароненых груп на шляху да грамадства роўных магчымасцяў для ўсіх.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Кіраўнік Прадстаўніцтва ПРААН у Рэспубліцы Беларусь спадар Санака Самарасінха і Кіраўнік Дэпартамента інфармацыі ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Віктар Уладзіміравіч Радзівіноўскі. Спадар Санака Самарасінха у сваім выступе распавёў аб глабальных праблемах, якія вырашае ААН, аб дзейнасці ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, пра таленавітых дзецях ўсіх шасці рэгіёнаў Беларусі, аб праблемах, з якімі сутыкаецца моладзь на рубяжы 21 стагоддзя. У канцы сваёй прамовы спадар Самарасінха павіншаваў усіх прысутных з надыходзячымі Калядамі.

Студэнты нашага факультэта з Кітая, Японіі, Расіі, Украіны, Польшчы і Казахстана расказалі аб экалагічных праблемах у сваіх краінах, а таксама аб праграмах, якія былі прыняты сумесна з Рэспублікай Беларусь. Анастасія Старжынская выступіла з прэзентацыяй "Inclusion and Persons with Disabilities", якая ўключала ў сябе агляд дзейнасці некалькіх арганізацый, якія дзейнічаюць у рэспубліцы, накіраваных на аказанне псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Коратка прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці кампаніі "Інклюзіўная Беларусь" у розных гарадах Беларусі, а таксама названы мерапрыемствы, закліканыя павысіць узровень дасведчанасці насельніцтва аб праблемах людзей з абмежаванымі магчымасцямі (канцэрты, майстар-класы, фотавыставы і інш.).

Прэзентацыю «Refugees in Belarus» падрыхтавала Марыя Паўлюковіч. У прэзентацыі яна прадставіла звесткі пра прычыны міграцыі, распавяла пра сям'ю з Сірыі, якая пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пра жыццё ўкраінскіх мігрантаў. У заключнай прэзентацыі на тэму «Ecological problems of Belarus», падрыхтаванай Вікторыяй Сляпцовай, закраналіся праблемы змены клімату, забруджвання экалогіі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праблемы прамысловых адходаў і высечкі лясоў. Адзначана, што Рэспубліка Беларусь надае вялікую ўвагу рацыянальнымаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, захаванню і аднаўленню экасістэм і прыродных ландшафтаў. Еўрапейскі Саюз у супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь пачаў рэалізацыю праекта па «зялёнай» эканоміцы». Акрамя таго, у Беларусі створана Зялёная сетка, якая аб'ядноўвае партнёрства экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятыў, экспертаў і грамадскіх аб'яднанняў, такіх як «Экадом», «Экаагратур», «Неруш», «Багна», «Школа экалагічнага лідэра» і інш.

У канцы дакладу увазе слухачоў быў прадстаўлены відэаролік з заклікам дапамагчы захаваць навакольнае асяроддзе. На заканчэнне сустрэчы Віктар Уладзіміравіч Радзівіноўскі правёў віктарыну, прысвечаную дзейнасці ААН у Рэспубліцы Беларусь. Пераможцам віктарыны былі ўручаны прызы ад ПРААН, а ўсім жадаючым студэнтам — квіткі на фестывальныя фільмы.

Студэнты і выкладчыкі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў выказваюць шчырую падзяку кіраўніку Прадстаўніцтва ПРААН у Рэспублікі Беларусь спадару Санаку Самарасінху і Кіраўніку Дэпартамента інфармацыі ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Віктару Уладзіміравічу Радзівіноўскаму за вялікую дапамогу і садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемства «Інклюзіўная Беларусь».

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках