10 снежня 2016 г. адбыўся 1-ы выпуск Школы будучага лагіста-міжнародніка, арганізаванай пры кафедры мытнай справы ФМА БДУ. Пятнаццаць школьнікаў, якія прайшлі спецыялізаваныя прафарыентацыйныя курсы, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі сертыфікаты аб заканчэнні Школы будучага лагіста-міжнародніка.