Загадам рэктара БДУ ад 08.12.2016 г. быў аб'яўлены конкурс грантаў для студэнтаў і аспірантаў БДУ на 2017 год.
У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і аспіранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дзённай формы навучання.
Дакументы для ўдзелу ў конкурсе (на папяровых носьбітах, а таксама файлы Microsoft Access) прадстаўляюцца ў аддзел НДРС ГУН да 16 студзеня 2017 года (вул. Бабруйская 9, к. 418, т. 209-54-27 Казлоўская Ганна Васільеўна). Палажэнне аб конкурсе грантаў, спецыяльны файл Microsoft Access для конкурсу 2017, інструкцыя па карыстанні сістэмай Microsoft Access размешчаны на сайце аддзела НДРС: http://www.nirs.bsu.by/ Конкурс грантаў БДУ.
Куратарам праектаў прадугледзець ўключэнне тэматыкі даследаванняў па грантах ў НДР, якія выконваюцца ў адпаведнасці з Планам навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ БДУ на 2017 г.