Тры выкладчыкі кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ўдастоены прэміі «Феміда», вышэйшай грамадскай юрыдычнай узнагароды ў Беларусі, заснаванай Беларускім саюзам юрыстаў. Загадчык кафедры Алена Васільеўна Бабкіна — у намінацыі "Міжнароднае права", дацэнт Ірына Аляксандраўна Бельская — у намінацыі "Медыяцыя", дацэнт Аляксандр Станіслававіч Данілевіч — у намінацыі «Трацейскі (міжнародны арбітражны) суд».
Лаўрэаты прэміі ўзнагароджваюцца па рашэнню спецыяльна створанага журы на падставе вылучэння дзяржаўнымі органамі, а таксама органамі Беларускага саюза юрыстаў. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі, якая традыцыйна праходзіць напярэдадні Дня юрыста, у гэтым годзе адбылася ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Лаўрэатам прэміі былі ўручаны спецыяльнае пасведчанне лаўрэата прэміі і вышэйшы знак адрознення прэміі — статуэтка багіні правасуддзя Феміды. Дэканат факультэта і калектыў кафедры віншуюць усіх з высокай узнагародай і жадае поспехаў у далейшым!
