30 лістапада 2016 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Багіяна Пярыччы, які распавёў студэнтам пра развіццё міжнародных адносін у Лацінскай Амерыцы, пра асноўныя праблемы і пагрозы, з якімі сутыкаюцца краіны на сённяшні дзень. Хасэ Багіяна Пярыччы прадставіў прэзентацыю, у якой паказаў уласныя даследаванні па пытаннях міжнародных адносін. Сустрэча прайшла ў форме канструктыўнага дыялогу паміж госцем і студэнтамі. Таксама спадар Пасол запрасіў на прэзентацыю літаратурнага праекта «Кніга Пэдра Артэгі Дыяса "Панамскі кангрэс і яднанне Лацінскай Амерыкі". Актуальнасці ідэй у XXI стагоддзі». Мерапрыемства прымеркавана да 186-й гадавіны з дня смерці Сымона Балівара-Вызваліцеля і Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Мерапрыемства адбудзецца 20 снежня 2016 года ў 15.00 (гасцініца «Вікторыя Алімп Гатэль», кангрэс-зала «Барселона»)