18 лістапада на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася сустрэча студэнтаў 5 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" з Вячаславам Іванавічам Ярашэвічам, выпускніком ФМА, кандыдатам эканамічных навук, дацэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін. Мерапрыемства было арганізавана дацэнтамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Дрозд А. Ф. і Маркінай Л. В.
Студэнты з цікавасцю праслухалі лекцыю Вячаслава Іванавіча, які падзяліўся вопытам вучобы ў Вялікабрытаніі, распавёў пра цяжкасці міжкультурных зносін і аб неабходнасці добрага валодання замежнымі мовамі ў прафесійнай дзейнасці.
Ярашэвіч В. І. ўжо не ў першы раз праводзіць лекцыі такога кшталту на англійскай мове, што матывуе студэнтаў да самаўдасканалення і глыбокага вывучэння замежных моў.
У канцы сустрэчы студэнты задалі госцю цікавячыя іх пытанні, на якія атрымалі вычарпальныя адказы, падмацаваныя рэкамендацыямі практычнага характару. У цэлым, сустрэча апынулася вельмі плённай і пакінула масу станоўчых уражанняў у студэнтаў.
Тэкст падрыхтавала Вольга Васькоўцава, студэнтка 5 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"