Каманда факультэта міжнародных адносін БДУ перамагла каманду Гарвардскага ўніверсітэта ў фінале конкурсу па міжнародным камерцыйным арбітражы ICC Lex mercatoria.
Пасля бліскучых вынікаў на конкурсе па міжнародным праве ім. Джэсапа ў Вашынгтоне ў 2016 г., студэнты аддзялення "Міжнароднае права" ФМА БДУ ўчора ў чарговы раз даказалі, што іх прафесійная падрыхтоўка на ўзроўні сусветных стандартаў, а таксама тое, што ім няма роўных у краіне і рэгіёне ў конкурсах па міжнароднаму праву на англійскай мове.
Студэнткі ФМА аддзялення "Міжнароднае права" Лізавета Трахаліна і Кацярына Шкарбута (5 курс) абыгралі ў фінале конкурсу па міжнародным гандлёвым праве і камерцыйным арбітражы ICC Lex mercatoria студэнтаў Гарвардскага ўніверсітэта. Такім чынам, ФМА БДУ стаў пераможцам у англамоўнай секцыі конкурсу.
Конкурс ICC Lex mercatoria — міжнародны конкурс па міжнародным гандлёвым праве і камерцыйным арбітражы — праводзіцца ў Мінску на юрыдычным факультэце БДУ пры падтрымцы Міжнароднага арбітражнага суда (ICC) з 2012 года.
Да 2016 г. конкурс быў рускамоўны. У гэтым годзе, упершыню, для пашырэння геаграфіі ўдзельнікаў конкурс праводзіўся на дзвюх мовах: у рамках рускамоўнай секцыі і англамоўнай секцыі, сярод удзельнікаў якой: Гарвардскі ўніверсітэт (ЗША), Лісабонскі ўніверсітэт (Партугалія), Вышэйшая школа эканомікі (Расія), Адэская юрыдычная акадэмія (Украіна), Казахстанскі інстытут эканомікі, менеджменту і прагназавання (Казахстан), а таксама беларускія ВНУ — БДЭУ, МІПСА, Гродзенскі ўніверсітэт ім. Я. Купалы.
Поўны склад каманды-пераможцы: Лізавета Трахаліна, Кацярына Шкарбута, Арцём Мельніковіч (5 курс), Лізавета Чаканава (4 курс).
Другая каманда ФМА БДУ, якая ўдзельнічала ў англамоўнай секцыі конкурсу (Аляксей Пірожкін і Ксенія Астапенка, 5 курс, міжнароднае права), стала лепшай па пісьмовай пазіцыі як за істца, так і за адказчыка, заваяваўшы прыз у намінацыі «Веstmemorial».
Пераможцам сярод каманд, якія спаборнічаюць на рускай мове, стала каманда юрыдычнага факультэта БДУ.
Віншуем і ганарымся! ФМА — проста лепшыя!