Select your language

11 лістапада 2016 года паводле запрашэння дэканата факультэта міжнародных адносін БДУ і кафедры міжнародных эканамічных адносін супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Вольга Генадзьеўна Літвінюк і Міхаіл Алегавіч Івашкевіч выступілі перад студэнтамі першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка». У час сустрэчы былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • задачы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у святле інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы;
  • тэарэтычныя веды, неабходныя выпускнікам ФМА, для вырашэння практычных задач, якія стаяць перад супрацоўнікамі міністэрства.

У ходзе сустрэчы студэнты задавалі Вользе Генадзьеўне і Міхаілу Алегавічу цікавячыя іх пытанні, такія як, арганізацыя працоўнага дня, перспектывы павышэння па службе, аплата працы работнікаў міністэрства, матывацыя працы работнікаў дзяржаўных устаноў і камерцыйных структур. Супрацоўнікі МЗС далі практычныя рэкамендацыі па арганізацыі навучальнага працэсу з пункту гледжання запатрабаванасці ў будучыні выкладаемых дысцыплін, развіцця практычных ведаў і навыкаў у будучых спецыялістаў у галіне міжнародных эканамічных адносін.

Дэкан факультэта прафесар В. Г. Шадурскі падзякаваў ад імя студэнтаў, куратараў і выкладчыкаў супрацоўнікам МЗС за сустрэчу і выказаў надзею, што супрацоўніцтва паміж факультэтам міжнародных адносін, кафедрай міжнародных эканамічных адносін будзе працягнута, а нашы выпускнікі атрымаюць неабходныя веды і навыкі, неабходныя для выканання тых задач, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай на шляху інтэграцыі і развіцця шматбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у сістэме светагаспадарчых сувязяў.

Супрацоўнік Міністэрства замежных спраў

Вольга Генадзьеўна Літвінюк 

Супрацоўнік Міністэрства замежных спраў

Міхаіл Алегавіч Івашкевіч