Подождите, идет загрузка сайта ...

18 лістапада для студэнтаў першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» была праведзена інтэлектуальная гульня «ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?», арганізаваная выкладчыкамі кафедры міжнародных эканамічных адносін, а таксама студэнтамі другога і трэцяга курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".

Мерапрыемства ўрачыста адкрыў дэкан факультэта Віктар Генадзьевіч Шадурскі.

У ходзе гульні студэнтам давялося сутыкнуцца з нестандартнымі і часам цяжкімі пытаннямі па прадметах эканамічнай тэорыі, міжнародных арганізацый. Таксама былі прапанаваны пытанні з гісторыі БДУ, прысвечаныя 95-годдзю ўніверсітэта.

Мерапрыемства прайшло ў гульнявой радаснай атмасферы. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі «Знаўцаў МА», дадатковымі баламі да рэйтынгу па дысцыпліне "Міжнародныя арганізацыі", а таксама пераможцы атрымалі права змагацца ў наступнай гульні «ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?» са студэнтамі старэйшых курсаў.

Віталіна Шаравар, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 811 гасцей і ніводнага зарэгістраванага