15, 16 снежня 2016 г. у БДУ праводзіцца Дзень донара.
Месца правядзення — геаграфічны факультэт, к. 107, 116 (вул.Ленінградская, 16, 1-ы паверх) з 10.00 да 13.00.
Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, старэйшыя за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта і ваеннага білета (для юнакоў).
Для студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваны ў Мінску, пры сабе мець выпіску з даўрачэбнага кабінета з медыцынскай карты.
Іншагароднія студэнты дапускаюцца да здачы крыві пры наяўнасці рэгістрацыі ў Мінску не менш 6-ці месяцаў.
Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў памеры 17 рублёў 55 капеек + сняданак коштам 3 рублі 51 капейка і выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў (працы) у дзень выканання донарскай функцыі.
Студэнты дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі факультэта, могуць адразу пасля здачы крыві на месцы атрымаць даплату ў памеры 17 рублёў 55 капеек незалежна ад бюджэтнай або платнай формы навучання.
Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) да 9 снежня 2016 года да 13.00.